August 5th, 2020

ирисы
  • bel_ok

Solidarność Солидарность

acqualta

Да Сяброў Беларусаў.


Дарагія Сябры, паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь,

75 гадоў таму грамадствам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы быў навязаны новы сусветны парадак, які стаў вынікам трагічных войнаў паміж вялікімі сусветнымі дзяржавамі. На працягу дзесяцігоддзяў народы Беларусі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, краін Балканскага паўвострава, Літвы, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Украіны былі вымушаныя змагацца за найважнейшыя каштоўнасці: свабоду асобы, незалежнасць, павагу да чалавека і павагу да праўды. Каштоўнасці, якія складаюць ідэнтычнасць усіх дэмакратычных краін свету.

9 жніўня 2020 года цудоўныя людзі Беларусі зноў будуць змагацца за каштоўнасці, без якіх ні адно грамадства не можа назваць сябе свабодным.

Мы з вялікім хваляваннем і гонарам назіраем за Вашай сілай і рашучасцю зрабіць гэтыя выбары святам дэмакратыі і перамогай свабодных грамадзян Беларусі.

40 гадоў таму польскі рух «Салідарнасці» прывёў да падзення камунізму ў Польшчы. Дзякуючы мужнасці грамадзян, сіле барацьбы і веры ў перамогу, немагчымае стала магчымым. Аднак польскага поспеху не было б без салідарнасці дэмакратычных дзяржаў і рашучасці гістарычных лідэраў вольнага свету.

Успамінаючы ўласны досвед і вопыт шматлікіх пакаленняў, якія змагаліся за свабоду, мы ясна і выразна заяўляем, што грамадзяне Беларусі не ёсць і не могуць застацца ў адзіноце ў гэтай барацьбе. Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі – гэта маральны абавязак сучасных дэмакратычных лідэраў.

Няхай салідарнасць паплыве ад усіх свабодных грамадзян свету, і няхай муры рухнуць.

Лех Валэнса, лідэр «Салідарнасці», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Прэзідэнт Рэспублікі Польшча ў 1990-95 гадах, палітвязень

Лешак Бальцэровіч, дзеяч «Салідарнасці», лідэр эканамічных змен у Польшчы пасля падзення камунізму

Конрад Беліньскі, дзеяч «Салідарнасці», палітвязень

Багдан Барусэвіч, дзеяч «Салідарнасці», намеснік спікера Сената, палітвязень Збігнеў Буяк, дзеяч «Салідарнасці», палітвязень

Уладыслаў Фрасынюк, дзеяч «Салідарнасці», палітвязень

Эва Кулік-Беліньска, дзеячка «Салідарнасці», палітвязень

Барбара Лябуда, дзеячка «Салідарнасці», палітвязень

Богдан Ліс, дзеяч «Салідарнасці», палітвязень

Ян Літыньскі, дзеяч "Салідарнасьці", палітвязень

Адам Міхнік, дзеяч «Салідарнасці», галоўны рэдактар газеты «Газэта Выборча», палітвязень

Гражына Станішэўска, дзеячка «Салідарнасці», палітвязень

Людвіка Вуец, дзеячка «Салідарнасці»

Генрык Вуец, дзеяч «Салідарнасці»


https://youtu.be/rZFfqSxv51I


Экологическая катастрофа в Сочи

Река в Сочи почернела из-за загрязнения нефтепродуктами. Это событие осталось не замеченным СМИ, конечно ее не сравнить с масштабом аварии в Норильске. Но не стоит забывать, что сейчас в разгаре курортный сезон и удивляет замалчивание ситуации со стороны МЧС


Collapse )